Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  2. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  5. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  6. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  7. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  8. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  11. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  12. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  13. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Уявіце, што вас абвінавацілі ў тым, чаго вы не рабілі. Напрыклад, у забойстве, крадзяжы, захоўванні наркотыкаў. Завялі крымінальную справу, абшукваюць, дапытваюць ці нават кінулі за краты. Вы і вашыя блізкія ў роспачы, знаёмыя ад вас адвярнуліся, усе грошы ідуць на адвакатаў. І толькі калі справа даходзіць да суда, вам нарэшце ўдаецца даказаць сваю невінаватасць. Месяцы або гады жыцця, здароўе і нервы ўжо не вернеш, складана вярнуць і падарваную рэпутацыю. Але можна — прынамсі, паводле закона — дабіцца ад дзяржавы поўнай кампенсацыі шкоды. Пра якія сумы ідзе гаворка? Аказваецца, не такія і вялікія. Расказваем на прыкладах, знойдзеных у банку судовых рашэнняў.

Мужчина в белорусском суде. Фото: TUT.BY
Мужчына ў беларускім судзе. Фота: TUT.BY

Апраўданні ў беларускіх судах вельмі рэдкія: прычынай сілавікі звычайна называюць тое, што да судоў даходзяць (нібыта) толькі добра прапрацаваныя справы, па якіх не судзяць невінаватых. Але ёсць і яшчэ адна магчымая прычына: па законе чалавек, якога апраўдалі ў судзе, мае права на грашовую кампенсацыю ад дзяржавы за тое, што яго беспадстаўна падвергнулі крымінальнаму пераследу. То-бок кожны апраўдальны прысуд цягне выдаткі для дзяржбюджэту.

Згодна з артыкулам 939 Грамадзянскага кодэкса, шкоду (матэрыяльную і маральную), нанесеную грамадзяніну ў выніку незаконнага асуджэння, прыцягнення ў якасці абвінавачанага, затрымання, утрымання пад вартай, хатняга арышту, прымянення падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах, часовага адхілення ад пасады, прымянення прымусовых мер бяспекі і лячэння, змяшчэння ў псіхіятрычную ўстанову, а таксама ў выніку адміністрацыйнага арышту, папраўчых работ — кампенсуецца ў поўным аб’ёме за кошт казны Рэспублікі Беларусь (часам за кошт мясцовага бюджэту) незалежна ад віны службовых асобаў органаў крымінальнага пераследу і суда.

Памер кампенсацыі маральнай шкоды вызначаецца судом у залежнасці ад характару нанесеных пацярпеламу фізічных і маральных пакутаў. Падчас вызначэння памеру кампенсацыі мусяць улічвацца патрабаванні разумнасці і справядлівасці.

Як ацэньвае беларускі суд ступень пакутаў незаконна асуджаных і як разумее «разумнасць і справядлівасць»? Вось чатыры гісторыі.

Не распаўсюджваў наркотыкі — два гады ў СІЗА

Дзмітрый (тут і далей імёны змененыя) быў затрыманы 15 траўня 2018 года. Яго абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе наркотыкаў па ч. 3 арт. 328 КК — яна прадугледжвае здзяйсненне злачынства ў складзе групы, альбо ў буйным памеры, альбо службовай асобай ці асобай, раней асуджанай па гэтым артыкуле, альбо збыт наркотыкаў дзецям і гэтак далей. Тэрмін — ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мужчыну змясцілі пад варту ў СІЗА — спачатку ў Мінску, потым у Жодзіне. Следства чамусьці ішло вельмі доўга, і ён прабыў за кратамі амаль два гады. Нарэшце 24 красавіка 2020-га Мінскі гарадскі суд прыйшоў да высновы, што віна мінчука не даказаная, і вынес яму апраўдальны прысуд. У той жа дзень Дзмітрыя вызвалілі.

Пракуратура не пагадзілася з прысудам і абскардзіла яго ў Вярхоўным судзе, патрабуючы ўсё ж асудзіць фігуранта. Аднак Вярхоўны суд стаў на бок мужчыны і 25 жніўня 2020-га пацвердзіў яго апраўданне.

Зал суда. Фото: TUT.BY
Зала суда. Фота: TUT.BY

Даказаўшы сваю невінаватасць, Дзмітрый у адпаведнасці з законам падаў пазоў супраць Міністэрства фінансаў, патрабуючы кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 95 000 рублёў і кампенсацыі выдаткаў на адваката — 2750 рублёў (яны пацвярджаліся дакументамі пра ўнясенне плацяжоў па дамове з адвакацкім бюро).

Пазоў разгледзеў суд Фрунзенскага раёна Мінска 24 снежня 2021 года. З маёмаснай шкодай складанасцяў не ўзнікла — суд нават пералічыў яе з улікам трохгадовай інфляцыі і пастанавіў выплаціць мужчыну 3450 рублёў 25 капеек.

А вось суму маральнай шкоды значна знізілі — пра гэта прасіў Мінфін. На яго думку, Дзмітрый перанёс не настолькі вялікія маральныя пакуты, каб патрабаваць за іх 95 тысяч. Суд з гэтым пагадзіўся.

«Падчас вызначэння памеру маральнай шкоды, якая падлягае кампенсацыі, судом улічваўся характар перанесеных маральных пакутаў, а таксама патрабаванняў разумнасці і справядлівасці. Пры такіх абставінах на карысць пазоўніка неабходна спагнаць 15 000 рублёў», — пастанавіў суддзя.

То-бок пакуты чалавека, які быў несправядліва абвінавачаны і два гады праседзеў у камеры СІЗА, дзяржава ацаніла ў 5964 даляры (па курсе Нацбанка на дзень суда).

Дарэчы, амаль такую ж кампенсацыю атрымаў у тым жа снежні жыхар Шаркаўшчыны, які быў несправядліва абвінавачаны ў забойстве і праседзеў за кратамі 16 месяцаў.

Не знішчаў маёмасць — амаль год няволі

Жыхара Брэста Юрыя затрымалі 15 красавіка 2019 года і змясцілі ў СІЗА. Яго абвінавацілі ў наўмысным знішчэнні маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула шкоду ў буйным памеры (ч. 2 арт. 218 КК). Часцей за ўсё па гэтым артыкуле гаворка ідзе пра падпалы, але што адбылося ў гэтым выпадку — невядома.

Восем з паловай месяцаў мужчыну трымалі пад вартай, затым, 30 снежня, перавялі пад хатні арышт. Магчыма, таму, што справа пачала расклейвацца — на той момант яна ўжо два месяцы як была перададзеная ў суд. Калі пачаўся разгляд, незразумела, але 27 сакавіка 2020-га суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Юрыя невінаватым і апраўдаў. Такі ж вердыкт вынес і Брэсцкі абласны суд па апеляцыйнай скарзе пракуратуры.

Мужчина в клетке в зале суда. Фото: TUT.BY
Мужчына ў клетцы ў зале суда. Фота: TUT.BY

Суд прызнаў за Юрыем права на кампенсацыю, і неўзабаве брастаўчанін падаў пазоў, запатрабаваўшы ад дзяржавы выплаціць яму маёмасную шкоду: 8932 рублі страчанага заробку за час знаходжання ў СІЗА і пад хатнім арыштам, 8965 рублёў, выдаткаваных на адвакатаў, і яшчэ 2176 рублёў іншых выдаткаў у сувязі з крымінальнай справай (усё з улікам індэксацыі) — то-бок сумарна 20 073 рублі.

Кампенсаваць маральную шкоду Юрый нават не прасіў. Тым не менш і з матэрыяльнай Мінфін пагадзіўся толькі часткова.

У выніку суд пастанавіў выплаціць брастаўчаніну, які амаль на год быў пазбаўлены волі, 18 865 рублёў. Па курсе Нацбанка на момант суда гэта амаль 7700 даляраў.

Не ўчыніла крадзеж — два гады «хатняй хіміі» і страта рэпутацыі

Жыхарка Мазырскага раёна Таццяна працавала ў Прудкоўскім сельскім доме культуры кіраўніцай народнага аматарскага аб’яднання (хутчэй за ўсё, «Роднае слова»). Пазней супраць яе распачалі крымінальную справу — нібыта яна ўладкавалася на гэтае месца фіктыўна па папярэдняй змове з дырэктаркай, і разам жанчыны выкралі 12 млн 413 тыс. 350 рублёў, якія былі налічаныя Таццяне ў якасці заробку (падзеі мелі месца да дэнамінацыі, а суд — пасля).

Суд Мазырскага раёна прызнаў яе вінаватай у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 210) і асудзіў на два гады «хатняй хіміі» — абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. У дадатак жанчыне прызначылі штраф 2300 рублёў і пазбавілі яе права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады на тры гады. Што вырашыў суд у дачыненні да дырэктаркі дома культуры, у дакуменце не паведамляецца.

Жанчына спрабавала абскардзіць прысуд, але абласны суд ёй адмовіў. Яна дайшла да Вярхоўнага суда. Там прысуд адмянілі і адправілі на новы разгляд у першай інстанцыі. У выніку суд Мазырскага раёна пастанавіў спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Таццяны «за адсутнасцю складу злачынства»: пракуратура адмовілася ад абвінавачання.

Прудковский сельский дом культуры. Фото: Glubinka.by
Прудкоўскі сельскі дом культуры. Фота: Glubinka.by

Таццяна падала пазоў на кампенсацыю: на той час яна цалкам адбыла сваю «хатнюю хімію» па неабгрунтаваным прысудзе. Жанчына запатрабавала вярнуць зарплату, якую ў яе адабралі як фіктыўную, у памеры 1395 дэнамінаваных рублёў, кампенсаваць выдаткаваныя на адваката 2035 рублёў і выплачаны па прысудзе штраф — 2500 рублёў (сумы з улікам індэксацыі). То-бок усяго 5930 рублёў матэрыяльнай шкоды.

Акрамя таго, Таццяна заявіла, што з прычыны крымінальнай справы і незаконнага асуджэння яна перанесла моцныя перажыванні, два гады была пазбаўленая права свабодна перасоўвацца і выбіраць месца жыхарства, мусіла пастаянна адзначацца і пра ўсё паведамляць міліцыі, вымушаная была перавесціся на іншую працу. Пацярпела яе рэпутацыя, жанчына да гэтага часу адчувае сорам перад знаёмымі і блізкімі за тое, што стала «злачынцай», казала яна ў пазове. За маральную шкоду Таццяна патрабавала ад дзяржавы 40 000 рублёў.

Прадстаўнікі Мінфіна прызналі пазоў толькі часткова — у частцы выдаткаў на штраф і адваката, заявіўшы, што суму заробку Таццяна нібыта ў бюджэт не вяртала, каб патрабаваць яе назад. А патрабаванні што да кампенсацыі маральнай шкоды назвалі завышанымі і несправядлівымі.

У выніку суд пастанавіў кампенсаваць Таццяне 5219 рублёў маёмаснай шкоды, а за маральную шкоду выплаціць кампенсацыю 7000 рублёў. То-бок за некалькі гадоў судоў і два гады абмежавання волі жанчына атрымала ўсяго 2817 даляраў.

Не вінаватая ў гібелі чалавека падчас ДТЗ — гады судоў, удар па здароўі і крыж на нармальным жыцці

Святлану з Мазырскага раёна абвінавацілі ў здзяйсненні ДТЗ, у якім загінуў чалавек. Дакладней, спачатку яна праходзіла па справе як сведка, а потым, пасля следчага эксперыменту, менавіта яе зрабілі абвінавачанай па ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Абставіны ДТЗ у дакуменце не асвятляюцца.

Падчас следства жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Праз нейкі час да яе прымянілі амністыю (падзеі адбываліся ў 2019 годзе), і суд вынес пастанову пра спыненне крымінальнай справы. Пры гэтым у пастанове адзначалася, што Святлана вінаватая ў ДТЗ.

Знак аварийной остановки на дороге. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Знак аварыйнага прыпынку на дарозе. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Аднак жанчына настойвала на сваёй невінаватасці, і такое рашэнне яе не задаволіла. Яна падала скаргу ў абласны суд, пастанову адмянілі і накіравалі на новы разгляд. І зноў Мазырскі суд вынес Святлане абвінаваўчы прысуд. Ёй прызначылі 3 гады калоніі і забаранілі кіраваць транспартам на 5 гадоў. Але тут жа зноў прымянілі амністыю ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вызвалілі ад пакарання і знялі судзімасць.

Але Святлана працягвала дамагацца прызнання сваёй невінаватасці. Яна зноў падала апеляцыю ў абласны суд — беспаспяхова. Толькі зварот у Вярхоўны суд даў вынік. Намеснік старшыні ВС вынес пратэст на прысуд. У выніку апеляцыя ў абласным судзе была разгледжаная нанова, прысуд адмянілі, справу вярнулі ў суд Мазыра, і толькі пасля гэтага падчас паўторнага разгляду жанчына была прызнаная невінаватай і апраўданая ў сувязі з адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства. Цяпер ужо пракурор падаваў апеляцыю і пратэст, але яны засталіся без задавальнення.

За Святланай прызналі права на кампенсацыю шкоды ў сувязі з незаконным прыцягненнем да крымінальнай адказнасці і асуджэннем.

Жанчына запатрабавала кампенсаваць выдаткі на аплату працы адваката ў памеры 9824 рублёў, яго выдаткі на паездкі ў Гомель на разгляд апеляцый — 208 рублёў і іншыя выдаткі ў сувязі з судамі. Агульную суму з улікам індэксацыі яна заявіла ў памеры 11 990 рублёў.

Суд пагадзіўся кампенсаваць матэрыяльную шкоду амаль цалкам — у суме 11 748 рублёў, таксама Святлане кампенсавалі выдаткі ў сувязі з падачай пазову — 596 рублёў.

Але вось з маральнай шкодай было нашмат складаней. Як заявіла Святлана ў пазове, яна перанесла значныя фізічныя і маральныя пакуты праз незаконнае абвінавачанне: перажывала за свой лёс, лёс сям'і і маленькага дзіцяці, адчувала несправядлівасць, прыніжэнне, бездапаможнасць, адчай і безвыходнасць, прыгнечанасць і трывогу ў сувязі з няпэўнасцю ў яе жыцці, немагчымасцю будаваць планы. Жанчына сутыкнулася з асуджэннем суседзяў, знаёмых, калег, якія ведалі, што яе прызналі вінаватай у ДТЗ і смерці чалавека. Праз гэта яна замкнулася, перастала камунікаваць з людзьмі, увесь час сядзела дома, што негатыўна адбівалася на яе стане. Акрамя таго, праз падпіску аб нявыездзе яна не магла нікуды з’ездзіць з сям’ёй, паўнавартасна адпачыць. Усе грошы, якія зараблялі яна і блізкія, ішлі на адвакатаў.

Фото: TUT.BY
Статуэтка Феміды. Фота: TUT.BY

«Фактычна была выкрасленая з паўнавартаснага жыцця, што выклікала ў ёй пачуцці асуджанасці і адчаю. Пасля вынясення судом абвінаваўчага прысуду страціла надзею на апраўданне, была на мяжы нервовага зрыву. Усведамляла, што прызнанне яе вінаватай пацягне самыя негатыўныя наступствы для яе і яе сям'і. Усведамленне таго, што ўсё жыццё ёй і яе мужу давядзецца кампенсаваць маральную шкоду, зрынула яе ў дэпрэсію і пачуццё безвыходнасці і адчаю», — гаворыцца ў дакументах суда. Рэч у тым, што ўладальніка машыны — мужа Святланы — пасля абвінаваўчага прысуду абавязалі яшчэ і выплаціць сям'і загінулага кампенсацыю ў 35 000 рублёў.

Праз усё перажытае, заявіла Святлана, у яе яшчэ і пагоршылася здароўе, яна страціла сон, пачала адчуваць панічныя атакі, прыступы пачашчанага сэрцабіцця, стала раздражняльнай. За ўсю нанесеную ёй маральную і фізічную шкоду за некалькі гадоў жанчына запатрабавала 15 000 рублёў.

Аднак суд вырашыў, што жанчына пакутавала не так і шмат.

«С. не пазбаўлялася волі і працягвала пражываць па месцы свайго жыхарства, вяла звыклы для сябе лад жыцця. Памер кампенсацыі маральнай шкоды вызначаецца судом, які прыйшоў да высновы, што з улікам устаноўленых абставінаў памер грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў 3000 рублёў адпавядае патрабаванням разумнасці і справядлівасці», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Чытайце таксама