Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большинство людей в мире дышат грязным воздухом. Нормам ВОЗ соответствуют только семь стран
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  4. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  5. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  6. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  7. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  8. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  9. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  10. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  11. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  14. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  15. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
Читать по-русски


Міністэрства замежных справаў Расіі ў 85-ю гадавіну ўварвання СССР і нацысцкай Германіі ў Польшчу апублікавала ў Х пост, згодна з якім Чырвоная армія не дапусціла генацыду насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. МЗС Германіі ў адказ выклала план падзелу Польшчы з подпісамі Іосіфа Сталіна і міністра замежных справаў Трэцяга рэйха Яахіма фон Рыбентропа і задало пытанне: «Сур'ёзна?» Увагу на гэта звярнула выданне «Агентство».

Скриншот поста МИД Германии с картой раздела Польши с подписями Сталина и Риббентропа. Скриншот: t.me/agentstvonews
Скрыншот паста МЗС Германіі з картай падзелу Польшчы з подпісамі Сталіна і Рыбентропа. Скрыншот: t.me/agentstvonews

У відэароліку расійскага міністэрства сцвярджаецца, што савецкія войскі вызвалілі Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну ад польскай акупацыі, а спробы выставіць СССР агрэсарам «супярэчаць гістарычнай праўдзе і фактам». Як сцвярджаюць у МЗС, Савецкі Саюз не раз прапаноўваў Польшчы дапамогу ў адбіцці нямецкай агрэсіі, а Варшава «падтрымлівала агрэсіўную палітыку нацыстаў».

Нямецкае Міністэрства замежных справаў адказала Расіі на наступны дзень, напісаўшы реплай да паста МЗС Расіі. Публікацыю карты падзелу Польшчы МЗС ФРГ суправадзіла хэштэгамі «#ПактМолатаваРыбентропа» і «#ПактГітлераСталіна».

Скажае гісторыю і Уладзімір Пуцін. У інтэрв'ю Такеру Карлсану ён сцвярджаў, што менавіта Польшча ў 1939-м «змусіла» нацысцкую Германію ўварвацца на яе тэрыторыю. Польскае МЗС назвала такую заяву ілжывай і запярэчыла, што гітлераўская Германія і савецкія ўлады падпісалі пагадненне супраць Польшчы — той самы пакт Молатава — Рыбентропа.

Чытайце таксама