Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  2. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  3. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  4. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  5. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  6. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  7. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  8. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  9. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  10. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  11. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  14. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
Читать по-русски


Германія і Францыя дабіліся выключэння з новага пакета санкцый паставак у Беларусь аўтамабіляў і іншых люксавых тавараў. Гэтыя дзве краіны выступілі супраць увядзення такіх абмежаванняў з палітычных меркаванняў ці кіруючыся эканамічнымі інтарэсамі буйных карпарацый? Вось што пра гэта кажуць эканаміст і палітычны аналітык.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Чаму ўзнікла пытанне абмежавання паставак аўто ў Беларусь

Падчас перамоваў па новых санкцыях Берлін пры падтрымцы Парыжа адстаяў выключэнне з новага пакета поўнай забароны ЕС на экспарт аўто, паведамляюць нямецкія медыя. У выніку пад абмежаванні трапіў толькі транспарт, які можа быць выкарыстаны ў ваенных мэтах. Таксама ў новы спіс не ўнеслі экспарту прадметаў раскошы, уключаючы скураныя вырабы, парфумерыю і віно.

Пытанне мэтазгоднасці ўвядзення такіх мер узнікала ў сувязі з тым, што Беларусь выкарыстоўваецца для абыходу санкцый, уведзеных супраць РФ па такіх пастаўках. Як высветлілі расследавальнікі праекта «Бюро», на фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў даляраў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі. Таксама ў канцы мінулага года расследавальнікі паведамлялі, што пасля пачатку вайны ва Украіне ў Расію праз Беларусь завезлі каля тысячы прэміяльных еўрапейскіх аўтамабіляў агульным коштам блізу 100 млн даляраў.

Паводле звестак Financial Times, за два апошнія гады аб’ём транспартных сродкаў і аўтазапчастак, якія пастаўлялі ў Беларусь з краін ЕС (пераважна з Германіі і Польшчы), павялічыўся больш чым у пяць разоў: з 50 млн да 268 млн даляраў. Пры гэтым найбольшы рост экспарту быў зафіксаваны ў сегменце самых дарагіх аўтамабіляў, якія трапілі пад еўрапейскія санкцыі супраць Расіі.

Эканаміст: Ад такіх абмежаванняў мы бачым адваротны эфект

Францыя і Германія выступілі супраць увядзення некаторых абмежаванняў з грамадска-палітычных меркаванняў ці кіруючыся эканамічнымі інтарэсамі буйных карпарацый? Якім мог быць уплыў у выпадку іх рэалізацыі? Пра гэта блог «Людзі» спытаў у эканаміста Анатоля Харытончыка.

— Трэба было б спачатку паглядзець, што там сапраўды прынялі, а што не. Дакументы могуць падпісаць на саміце ЕС у Брусэлі 27−28 чэрвеня, — кажа Анатоль Харытончык. — Але калі грунтавацца на тым, што гэтая інфармацыя дакладная, то можа мець месца як грамадска-палітычны аргумент, так і эканамічны. Сапраўды, пытанне маглі пралабіяваць (гэта больш спекуляцыя з майго боку). Расійскі рынак даволі вялікі, але відавочна не асноўны для еўрапейскіх вытворцаў, таму цяжка меркаваць, ці сапраўды ў Германіі і Францыі заўзята адстойвалі адсутнасць гэтых абмежаванняў у новым пакеце.

Аналітык лічыць, што Парыж і Берлін цалкам маглі кіравацца рацыянальным нежаданнем ставіць Беларусь па абмежаваннях у адзін шэраг з Расіяй, як гэта тлумачылі і самі праціўнікі ўвядзення некаторых санкцый супраць Мінска.

— Для мяне загадка, якім чынам санкцыйныя абмежаванні на выключна спажывецкія тавары мусяць паўплываць на здольнасць Расіі працягваць ваенныя дзеянні ва Украіне (мэта новага пакета — абцяжарыць абыход наяўных санкцый супраць РФ, таму яны закранулі і Беларусь. — Заўв. рэд.), — адзначае эканаміст. — Такія забароны, як на ўвоз аўто, проста робяць іх дастаўку складанейшай і даражэйшай, але нейкія схемы ўсё роўна вынаходзяцца. Сапраўды багатым людзям, у тым ліку набліжаным да кіраўніцтва (краіны. — Заўв. рэд.), гэтае павышэнне выніковай цаны не прынесла б вялікіх непрыемнасцяў. Па кім б’е такое падаражэнне, дык гэта па сярэднім класе. То-бок па факце ад такіх абмежаванняў мы бачым адваротны эфект.

Анатоль Харытончык таксама лічыць, што забарона на пастаўкі спажывецкіх тавараў не здольная зрушыць баланс грамадскай думкі ў бок апазіцыі да цяперашняга палітычнага рэжыму ў Расіі і яго дзеянняў. Менавіта таму сектаральныя санкцыі, асабліва скіраваныя на спажыўцоў, аналітык лічыць хутчэй шкоднымі, чым эфектыўнымі, то-бок здольнымі абмежаваць магчымасці кіраўніцтва Расіі што да працягу ваенных дзеянняў.

— Наконт Беларусі развагі тыя ж: я не бачу, якія эфекты маглі б дасягацца, у тым ліку ў плане ўплыву на эканоміку. Больш за тое, набліжаным да кіраўніцтва такія абмежаванні не ствараюць адчувальных праблем. Яны хутчэй б’юць па людзях, якія хацелі б купіць такую машыну, але яна падаражэла на некалькі тысяч, — разважае эканаміст і дадае: — Беларусь сапраўды займалася рээкспартам аўтамабіляў у Расію, асабліва гэта было заўважна па статыстыцы ў канцы 2022-га і першай палове мінулага года. Тады сур’ёзна рос нехарчовы імпарт. Цяпер па статыстыцы мы бачым, што, нягледзячы на касмічны рост унутранага спажывецкага попыту, нехарчовы імпарт зніжаецца. Хутчэй за ўсё, гэта звязана акурат з ускладненнем ланцужкоў рээкспарту. Але мы не бачым, каб гэта моцна паўплывала на эканоміку ў цэлым.

Палітычны аналітык: Францыя і Германія і далей хочуць прадаваць аўтамабілі

За шырокую забарону выступалі краіны Балтыі і Польшча, якія лічаць, што гэтыя тавары праз «беларускае акно» трапляюць у Расію, адзначае ў сваім тэлеграм-канале палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. А Берлін і Парыж сцвярджаюць, што ў пытанні санкцый нельга ставіць Мінск і Маскву на адну шалю вагаў, бо Беларусь наўпрост не ўдзельнічае ў вайне Расіі супраць Украіны.

«Гэтая гісторыя насамрэч выглядае, аднак, нашмат больш банальна: рэч не ў ступені ўдзелу Беларусі ў вайне, а ў інтарэсах Францыі і Германіі, якія і далей хочуць прадаваць аўтамабілі і прадметы раскошы сваёй вытворчасці ў Расію праз Беларусь», — піша аналітык.

Аляксандр Фрыдман лічыць, што «для рэжыму Лукашэнкі гэта добрая навіна, але яму пакуль усё ж рана святкаваць перамогу». За кошт выкрасленых пунктаў з санкцыйнага спісу Беларусь працягне зарабляць на рээкспарце аўтамабіляў і прадметаў раскошы, але там усё ж пакінулі больш важнае абмежаванне, якое датычыць калійнай галіны.

Нагадаем, еўрапейскія краіны таксама абмяркоўвалі магчымасць увесці паслабленне санкцый па беларускім каліі.

Чытайце таксама