Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  4. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  5. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  6. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  7. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  8. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  9. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  10. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  11. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  12. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
Читать по-русски


У 2022 годзе ў Беларусі вырасла колькасць спробаў ашуканцаў скрасці грошы з картак. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Летась у Беларусі выявілі на 14% больш выпадкаў махлярства з банкаўскімі карткамі. Пры гэтым агульная сума грошай такіх ашуканскіх аперацый зменшылася на 15%, а сярэдняя сума кожнай з іх склала каля 42 даляраў.

«Многія схемы махлярства 2022 года не сталі новымі, пры гэтым яны перайначыліся і падладзіліся пад цяперашнюю сітуацыю ў свеце, а новыя тэхналогіі пацягнулі за сабой і новыя ідэі махляроў, накіраваныя на крадзеж грашовых сродкаў», — адзначаецца ў аналізе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

У 2022 годзе ў 2,7 разу вырасла колькасць спробаў скрасці грошы з выкарыстаннем падробленых картак. У 1,2 разу больш стала выпадкаў махлярства праз выманьванне ў людзей звестак падманным спосабам.

Вынікі аналізу не ахопліваюць усю тэрыторыю Беларусі, бо не ўсе банкі падключаныя да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Аднак, як сцвярджаецца ў матэрыяле, яны могуць сведчыць пра асноўныя тэндэнцыі.

Часцей за ўсё ахвярамі ашуканцаў станавіліся жанчыны — у 57% выпадкаў. Пятая частка ўсіх, хто сутыкнуўся з такімі злачынствамі, жыла ў Мінску. Больш за 65% пацярпелых — гэта людзі ва ўзросце 18−44 гадоў.

У два разы павялічылася колькасць злачынстваў, звязаных з сістэмай эквайрынгу (безнаяўных плацяжоў па картках або па бескантактнай сістэме праз POS-тэрміналы). Палова такіх злачынстваў датычыла аплаты без карткі. Траціна — гэта аперацыі па выкрадзеных картках. Пры гэтым колькасць паспяховых злачынстваў такога віду вырасла ў 1,8 разу, а сярэдняя сума адной аперацыі склала 84 даляры.

Чвэрць такіх аперацый ашуканцы праводзілі ў харчовых крамах, 16% — у барах і рэстаранах.

Летась колькасць ашуканскіх аперацый без выкарыстання карткі вырасла ў два разы.