У Магілёве мужчына напаў з нажом на супрацоўнікаў міліцыі, паведамілі ў прэс-службе МУС.
«Сёння каля 11 раніцы ў Магілёве на праспекце Пушкіна аператыўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай гутаркі мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянерам. Магілёвец затрыманы», — праінфармавалі ў МУС.
Паведамляецца, што пры ім таксама быў знойдзены яшчэ адзін нож і пісталет.
У МУС дадалі, што супрацоўніку міліцыі аказваецца неабходная медыцынская дапамога.
Раней відавочцы расказалі, што на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага затрымалі мужчыну, які парэзаў дваіх чалавек.