Жыхар Масквы трапіў у рэанімацыю і перажыў клінічную смерць пасля таго, як паспрабаваў адкрыць пасудамыйку. Падрабязнасці інцыдэнту расказаў тэлеграм-канал SHOT.
Паводле звестак SHOT, у панядзелак позна ўвечары 30-гадовы жыхар раёна Любліна пайшоў на кухню, дзе хацеў закінуць талеркі ў пасудамыйку. У працэсе ён адной рукой зачапіў ракавіну, а другой рукой, якая была мокрая, дакрануўся да тэхнікі, і яго тут жа рэзка ўдарыла токам. Мужчына змог выклікаць хуткую, якой расказаў, што з ім адбылося.
Пацярпелага шпіталізавалі, у бальніцы ён перажыў клінічную смерць. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.